Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Творчая справаздача правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 25 февраля 2020 в 20:00, Обновлено 5 марта 2020 в 20:42
Автор: Волот И. И.
754 просмотра

Ярка і запамінальна прайшоў у нашай установе адукацыі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай “З любоўю да роднага слова”

Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня,  праводзіліся з 17 па 22 лютага ў адпаведасці з планам, зацверджаным в.а.дырэктара  установы  адукацыі.  Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 3 - 11 класаў. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Разнастайныя конкурсы, віктарыны, святы, моўныя спаборніцтвы дазвалялі дзецям больш даведацца пра нашу багататую беларускую спадчыну.

Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай.

Распачаў тыдзень “Дзень беларускай гутаркі (17 лютага).  

 У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня “Жывое ў вяках беларускае слова”, дзе лейтматывам гучалі радкі:

Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць.
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць.
Бо радзімая старонка
Над усё нам прыгажэй.
Беларуская гаворка
Над усё мне даражэй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры школы выказала вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!

Былі арганізаваны выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры”.

 

Таксама пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” з мэтай   заклікаць усіх настаўнікаў і вучняў нашай школы гаварыць па-беларуску. Дзеці стараліся на ўсіх перапынках размаўляць на роднай мове.

Была арганізавана выстава, на якой размяшчалі самыя розныя матэрыялы і заданні па тэматыцы тыдня.

З задавальненнем вучні прынялі ўдзел запаўненні інформ-дайджэста “Якія цудоўныя назвы і словы, якая прыгожая родная мова” (на жалудах запісаць малазнаёмае беларускае слова і яго тлумачэнне).

   

На працягу тыдня вучні і настаўнікі прымалі ўдзел у акцыі “Пажаданні роднай мове”, якія запісвалі на сонейках і васілёчках і адпраўлялі ў скрыню.

   

 Напрыканцы дня настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сулім Н. Ю. быў праведзены гістарычны экскурс “Памятаем – значыць, жывём” сярод вучняў 9-11 класаў з мэтай пашырэння ведаў вучняў аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне. Вучні акунуліся ў свет роднай краіны, спадчыны, мовы, паказалі, наколькі яны ведаюць мову, гісторыю, літаратуру, культуру Беларусі, успомнілі матэрыялы па тэмах “Дзяржава і яе сімвалы”, “Помнікі Беларусі”, “Майстры слова”, “Народныя традыцыі”, “Роднае слова”.

   

У аўторак (18 лютага) тэмай дня быў абраны беларускі фальклор

Без вуснай народнай творчасці, без народнай спадчыны немагчыма станаўленне і развіццё роднай мовы, літаратуры, культуры. Любiць i шанаваць родную мову — гэта мала. Трэба ведаць i вывучаць культуру Беларусi, яе святы, традыцыi, фальклор. Фальклор — аснова ўсёй беларускай культуры.

З вучнямі пачатковых класаў было праведзена мерапрыемства “Загадкі з хаткі дзеда Уладкі”, якое ўключала выкананне разнастайных заданняў: адгадванне загадак, выкананне хуткагаворак, праслухоўванне і адгадванне казак, складанне прыказак, пераклад слоў, чытанне вершаў пра Беларусь і беларускую мову.

    

А вучні 6-8 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Краязнаўчы калейдаскоп”. Размова на мерапрыемстве ішла аб самым галоўным, самым каштоўным — аб нашай Бацькаўшчыне, аб маленькай радзіме. Рака пачынаецца з ручаiн. Дрэва мае каранi, а чалавечая годнасць i вартасць нараджаюцца з  глыбокай адданасцi сваёй Радзiме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гiсторыi, з любовi да матчынай мовы. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі і любові да роднай мовы.

“Дзень эрудытаў прайшоў у сераду 19 лютага. 

Вучням 5-9 класаў была прапанавана гульня-віктарына “Святло роднага слова.” “Сёння беларуская мова, якую наш народ пранёс праз вякі, з'яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. Ад вас, моладзі, залежыць яе лёс. Авалодвайце яе таямніцамі, беражыце яе залатыя россыпы, каб вашы нашчадкі змаглі з гонарам сказаць: «Жывое ў вяках беларускае слова!» - такімі словамі пачалося мерапрыемства. У мерапрыемстве прымалі удзел 2 каманды, для якіх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы: “Кемлівых”, “Перакладчыкаў”, “Эрудытаў”, “Матэматыкаў”, “Усяведаў” і інш. Вучні слухалі народныя беларускія песні і песні сучасных беларускіх выканаўцаў, праглядвалі відэаролікі, удзельнічалі ў гульнях, тэатралізаваных прадстаўленнях.

 Вучні 8-11-х класаў былі ўдзельнікамі калектыўнай творчай справы “Хай заўсёды гучыць наша роднае слова!”.  “Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго на­рода, да роднай мовы. Родная мова — ду­ша народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ” – выкарыстаўшы самыя розныя выказванні вядомых беларускіх дзеячаў літаратуры, культуры, навукі, вучні з падручных матэрыялаў выраблялі васількі, рамонкі, настуркі, а на іх пялёстках запісвалі выказванні пра мову, культуру, бацькаўшчыну. Затым кожная пара прэзентавала сваю работу і агучвала вершаваныя ці празаічныя радкі.

   

У чацвер (20 лютага) у рамках “Дня малой радзімы” (да Году малой радзімы) вучні  7-9 класаў прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне “Ці ведаеш ты свой край?” Эпіграфам мерапрыемстсва гучалі словы: “Свой кут зямлі, бацькоўскі, родны павінен добра ведаць кожны!" Вучні разам з настаўнікам звярнуліся да паэмы Янкі Купалы “Над ракой Арэсай”, прагледзелі  і абмеркавалі відэафільмы “Камуна-1969”, “Камуна-2009”, прэзентацыйны матэрыял “Знаёмыя з дзяцінства мясціны”, правялі завочнае падарожжа “Памятныя мясціны роднай вёскі”, паудзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай роднай вёсачцы.

   У гэты ж дзень установу адукацыі наведала бібліятэкар Камунараўскага СДК Бышык Н.Г., якая  прэзентавала навінкі беларускіх кніг і часопісаў “Беларуская кніга – дзецям”.  У выкананні вучняў гучалі беларускія загадкі, вершы, казкі, гумарэскі. Сваё выступленне Наталля Генадзьеўна закончыла словамі: “Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы, бо так сёння патрабуе час. Трэба ведаць беларускія песні, танцы і мастацтва іншых народаў. Безумоўна, найперш неабходна ведаць сваё, роднае. А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба гаварыць з тымі, хто яе ведае. Трэба глядзець тэлеперадачы, слухаць радыёперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове” – і запрасіла ўсіх наведаць бібліятэку.

Заключным акордам Тыдня быў “Дзень роднай мовы” 21 лютага,  

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сулім Н.Ю. была падрыхтавана і праведзена квэст-гульня “З родным словам па жыцці” для вучняў 5-9-х класаў.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел 4 каманды, для якіх былі прапанаваны 12 прыпынкаў: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Знаўцы фальклору”, “Таямнічая скрыня”. “Нельга забыць”, “Літаратурны экспрэс”, “Гучы, роднае слова”, “Культурная спадчына” і  інш.

 Да гульні таксама далучыліся ўсе настаўнікі ўстановы адукацыі, якія сядзелі на станцыях і прапаноўвалі вучням заданні.

Па выніках гульні вучні былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі, падарункамі.

Па выніках правядення Тыдня у кабінеце беларускай мовы і літаратуры сабраны і сістэматызаваны ўсе тэкставыя,  фота, і відэа-матэрыялы ў папяровым і электронным выглядзе.

  

Спасылка на фотаальбом Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.