Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Ноч музеяў

Дата: 22 мая 2019 в 22:42, Обновлено 20 сентября 2023 в 15:41

Изображение

                           Ноч музеяў 2020

Музей «Спадчына» прыняў рашэнне правесцi святочнае мерапрыемства пазней, аб чым паведамiць дадаткова.

Мы жывём у складаны час, калі галоўным клопатам кожнага павінна быць здароўе – сваё і сваіх блізкіх. У гэтым годзе святкаванне Міжнароднага дня музеяў і акцыя “Ноч музеяў-2020” выпадае на перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі пажадана не арганізоўваць массавыя мерапрыемствы.

Міжнародны Савет музеяў ІКОМ прапаноўвае альтэрнатыўныя варыянты:

- адзначыць музейнае свята ў лічбавым фармаце, арганізаваўшы анлайн-трансляцыю;

- перанесці святкаванне на больш позні час, 14-16 лістапада, і правесці мерапрыемствы ў традыцыйным фармаце ў залях музея.

Музей «Спадчына» прыняў рашэнне правесцi святочнае мерапрыемства пазней, аб чым паведамiць дадаткова.

Ноч музеяў 2019

Изображение

18 мая сусветнае грамадства адзначае Міжнародны дзень музеяў і міжнародную акцыю «Ноч музеяў”. У другi раз да гэтай акцыі далучыўся і Камунараўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа. У гэтым годзе мерапрыемства было прыўрочана да двух юбiлеяў : 75-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захолнiкаў i 90-годдзя ўтварэння Камуны.

У праграме:

  • Відэапрагляд “Як гэта было”. Музей меліярацыі
  • Quest-travel “Падарожжа ў мінулае Камуны”. Школьны музей “Спадчына”
  • Гістарычная рэканструкцыя падзей вясны 1929 года. Урочышча Дзяртны
  • Мір музыкі ў музейнай прасторы. “Песні Перамогі”

Пасля афiцыйнага адкрыцця мерапрыемства вучнi школы падзялiлiся на 7 каманд, атрымалi маршрутныя лiсты з заданнямi, якiя павiнны былi выканаць падчас наведвання музея мелiярацыi i школьнага музея.

Падказкамi для праходжання маршрута былi i экспанаты музеяў, i экскурсiя ў  музее мелiярацыi, i прагляд вiдэафiльма аб гiсторыi Камуны. Рабята вельмi адказна аднеслiся да выканання заданняў, старанна шукалi адказы на пытаннi. Усе каманды выканалi заданнi не менш чым на 50 працэнтаў .

Пасля такога “мазгавога штурма” удзельнiкi мерапрыемства накiравалiся да штучнага вадаёма, дзе гатавалi юшку i смажылi шкваркi, спрабавалi уявiць як жылi першыя камунары.

Пасля падвядзення вынiкаў  i узнагароджання салодкiмi прызамi рабяты з задавальненнем выконвалi песнi на ваенную тэматыку i не толькi. Яшчэ раз прыйшлi да высновы, што музей – гэта не проста асветніцкі цэнтр, а месца, дзе ёсць магчымасць рэалізаваць сябе, мець зносіны с сябрамі і мастацтвам.

Вось так цiкава, карысна i весела прайшла акцыя “Ноч музеяў -2019” у Камунараў скай школе.

Больш фота можна праглядзець у фотаальбоме (спасылка)

Ноч музеяў 2018

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.