1980г. - сіламі літаратурна-творчага гуртка распачата краязнаўчая работа. Пэўным штуршком для актывізацыі работы ў гэтым накірунку паслужыла паэма " Над ракой Арэсай" Янкі Купалы (май 1933 г.) як водгук на велічную барацьбу камунараў з балотамі, прысваенне 2 чэрвеня 1957г. школе імя Янкі Купалы.
1981г. - творчае супрацоўніцва з Літаратурным музеем імя Я. Купалы, збор краязнаўчага матэрыялу, які адлюстроўвае розныя аспекты і перыяды развіцця вёскі.
1982-1983гг. - арганізацыя тэматычнай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі вёскі, творчай спадчыны Я. Купалы.
1984-1985гг. - арганізацыя на базе музея меліярацыі комплексна-манаграфічнай экспазіцыі, якая экспанавала дакументы і матэрыялы, прадметы быту і прылады працы, рэдкія выданні кніг - бібліяграфiчнай рэдкасці, кніг з аўтографамі пісьменнікаў, фотакопіі рукапісаў твораў, фотакарткі, зробленыя з арыгінальных негатываў і іншыя дакументальныя крыніцы, якія характэрызуюць жыццё і творчасць Я. Купалы, сістэму меліяратыўных работ вёскі.
1985-2005 гг. – размяшчэнне экспазiцый музея ў кабiнеце беларускай мовы i лiтаратуры, папаўненне фондаў музея, экспанаванне новага матэрыялу, літаратурныя вандроўкі і сустрэчы, экскурсійныя паездкі, конкурсы.
1997г. - Дыплом Міжнароднага фонда Я. Купалы
2000г. - удзел у Рэспубліканскім конкурсе "З Купалам у сэрцы". Дыплом за 1-е месца ў намінацыі "Творы выяўленчага мастацтва".
2005г. – адкрыццё экспазiцыі валуноў пад адкрытым небам “Пуцявiнамi Янкi Купалы»
2006г. – размяшчзнне экспазiцый ў новых пакоях: “Лiтаратурным iмя Янкi Купалы” i “Гiсторыi Камуны”.
2007г. – адкрыццё новага пакоя «Беларуская хатка»
2009г. – адкрыццё новага пакоя «Гiсторыя калгаса iмя БВА»
2010г. – адкрыццё новага пакоя «Гiсторыя школы»
2017г. – перарэгiстрацыя музея. Ён набывае статус «агульнагiстарычны»
2019г. – выстава гуртка «Юны майстра» ў экспазiцыi школьнага музея