Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Традиции учреждения

Дата: 21 октября 2022 в 11:48, Обновлено 20 сентября 2023 в 11:16
Автор: Волот И. И.

Традыцыі школы

Наша школа, як і іншыя школы, мае свае традыцыі. Менавіта традыцыі дапамагаюць з'яднаць і дзяцей, і педагогаў, разнастаіць школьнае жыцце, зрабіць яго яркім, насычаным і запамінальным.

Кожны навучальны год сустракае школа сваіх вучняў каля школьнага парога. Разнастайна, але заўседы аднолькава хвалююча праходзіць у нашай школе Дзень ведаў.

Цэлы вераснеўскі месяц рыхтуецца вялікае свята – Дзень настаўніка. Менавіта ў гэты дзень  па-асабліваму адчуваюць сябе настаўнікі. Усведамляючы важнасць і стваральнасць сваей працы, радасна пазіраюць на вучняў, такіх таленавітых у сваіх творчых праявах. І кожны, з здзіўленнем, у рэпліках са сцэны пазнае сябе ў інтэрпрэтацыі сваіх вучняў.

Добрай традыцыяй школы стала штогод праводзіць канцэрт да Дня маці. 14 кастрычніка, у праваслаўнае свята Пакровы Святой Багародзіцы, па-дзіцячаму шчыра і ўрачыста гучаць словы любові і пяшчоты да сваіх мамаў.

Зіма – гэта цэлы калейдаскоп школьных святаў. Акрамя навагодніх ранішнікаў добрай традыцыяй стала праводзіць фальклорныя святы: штогод у школе праходзяць «Калядкі», «Вячоркі» або «Масленіца».

У першую суботу лютага школа дабразычліва адчыняе дзверы для былых выпускнікоў.

Выступы да Дню юнага-героя антыфашыста, да Дня героя-інтэрнацыяналіста, свята да Дня абаронцаў Айчыны, рэйды дапамогі ветэранам – малая крыха мерапрыемстваў месячніка патрыятычнага выхавання.

І тут жа сустракаем свята Вясны – 8 сакавіка. Вось дзе раздолле фантазіі! Мініяцюры, песні, паэзія, гульні і танцы—сапраўдная святочная феерыя для мілых жанчын, дзяўчат і дзяўчынак!!!

Месяц май мы прысвячаем клопату аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Вахта памяці стала добрай традыцыяй у нашай школе. 9 мая—Дзень, калі мы можам аддаць даніну памяці загінуўшым. У гэты дзень з года ў год праводзіцца мітынг каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам, ушаноўваюцца ветэраны ВАв. 

У маі стала традыцыйным адзначаць мерапыемствы, прысвечаныя гістарычнаму прошламу нашай вёскі. Гэта  «Ноч музеяў» і «Купалаўскія чытанні на камунараўскай зямлі».

Традыцыйна ў нашай школе ў адзін з дзен адыходзячага навучальнага года праводзіцца турыстычная сцежка. Паласа перашкод, турыстычная кухня, віктарыны— абавязковыя ў праграме правядзення гэтага мерапрыемства.

Заключным акордам навучальнага года гучыць «Апошні школьны званок». Вось ужо на працягу некалькіх гадоў выпускнікі школы разам з жаданнямі адпускаюць у неба паветраныя шары.

І кожны раз, завяршаючы навучальны год, мы з радасцю і гонарам успамінаем усе, што асабліва ўдалося і запомнілася, крыху шкадуючы, што ўсе гэта ўжо скончылася, але кожны раз разумеючы, што ўсе самае цікавае ў нас наперадзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.