Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Не перагружайце сетку!

Дата: 18 февраля 2021 в 15:03
Автор: Волот И. И.
148 просмотров

Нярэдка асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажара могуць стаць няспраўная электраправодка, іскрэнне і нагрэў кантактных злучэнняў, парушэнне правілаў эксплуатацыі і мантажу электрасетак, кароткае замыканне, перагрузка правадоў электрасеткі. Таму вельмі важна правільна разлічваць магутнасць электрапрыбораў і абмяжоўваць нагрузку на сетку.

Супрацоўнікі Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць жыхарам горада і раёна аб мерах пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання:

– не ўключайце адначасова ў сетку некалькі магутных электрапрыбораў;

– не выкарыстоўвайце няспраўныя або самаробныя электразасцерагальнікаў;

– перыядычна правярайце стан электраправодкі ў доме (кватэры) і давярайце гэтую справу толькі кваліфікаваным спецыялістам;

– не завязвайце электрапровад ў вузлы, не падвешвайце іх на цвіках;

– не стаўце электраабагравальнік на дыван і драўляную падлогу;

– мэблю, шторы і цюль неабходна трымаць на бяспечнай адлегласці ад уключаных электрапрыбораў;

– электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца на кухні, неабходна ўсталёўваць на незгаральныя падстаўкі (з азбафанеры, цэглы або азбесту) далей ад штор, фіранак і іншых згаральных прадметаў;

– не пакідайце уключаныя ў сетку электрапрыборы, тэлевізары без нагляду, сыходзячы з хаты, абавязкова адключайце прыбор ад сеткі.

<iframe align="middle" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="550" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/VhwUBXCpnlw" width="750"></iframe>


Памятаеце, што захоўваць сваё жыллё ў пажарабяспечным стане па сілах кожнаму з нас! Беражыце сябе, сваіх блізкіх і сваю маёмасць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.