Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школьная субота 4 верасня - Дзень беларускага пісьменства

Дата: 6 сентября 2021 в 21:37, Обновлено 8 сентября 2021 в 21:47
Автор: Волот И. И.
261 просмотр

Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
Першы суботні школьны дзень верасня і быў прымеркаваны да гэтага свята.

Дэвізам дня сталі словы:

Мову родную беражы,

Мовай роднаю даражы,

Мову родную шануй,

Мовай роднай не гандлюй,

Мову родную любі,

Мову ў сэрцы не губі,

Мовы роднай не кідай,

Мову дзецям перадай,

Мовы не аддай на здзек,

Толькі з ёю жыцця век.

Вучні пачатковых класаў адправіліся ў завочнае падарожжа «Слова беларускае жыве ў вяках». На працягу мерапрыемства яны далучыліся да духоўных скарбаў свайго народа, прынялі ўдзел у віктарыне “Знаўцы роднай мовы”.

Прэзентацыйны матэрыял “Падарожжа ў гісторыю” захапіў вучняў сярэдніх класаў.

Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны…

Такімі словамі пачалося мерапрыемства. Рабяты  прайшлі ад самых вытокаў ўзнікнення пісьменнасці да сённяшняга дня, успомнілі вядомых дзеячаў беларускай культуры, літаратуры, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне.

 З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова, да культуры і гісторыі беларускага народа, да  беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання ў старэйшых класах бібліятэкар Камунараўскага СДК Бышык Н.Г. правяла гутарку “Нас яднае слова”, пазнаёміла з навінкамі літаратуры.

   

У панядзелак на інфармацыйнай гадзіне вучні працягнулі гутарку пра пісьменнасць. Настаўнік матэматыкі Волат І.І. распавяла вучням пра тое, што 5 верасня 2021 года ў горадзе Капыль Мінскай вобласці адбыўся XХVIII штогадовы Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае», сведкам якога яна з’яўляецца. Як правіла гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання.  

На працягу свята ўдзельнікі і госці знаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, сустракаліся з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, слухалі выступы паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. У горадзе дзейнічалі святочныя адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы прайшлі выступленні самабытных беларускіх калектываў і зорак беларускай эстрады. Паколькі свята праходзіла у Год народнага адзінства, на тэрыторыі горада было размешчана шмат тэматычных экспазіцый, прысвечаных гісторыі краіны, яе ўз’яднання ў 1939 годзе, ваеннаму перыяду і людзям, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. 

Праграма свята была вельмі насычанай, змястоўнай і цікавай.

Святкаванне Дня беларускага пісьменства – гэта паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.