Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 23 сентября 2022 в 08:46, Обновлено 4 октября 2022 в 09:23
Автор: Волот И. И.
106 просмотров

Справаздача

п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін правя-

дзення

Кольк.

удзельн.

Кароткая інфармацыя пра мерапрыемства

Інфармацыйнае суправаджэнне

1

  Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”

16-23.09

24

Падбор тэматычнай кніжнай выставы вучэбнай літаратуры адлюстроўваў пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

2

Выстава, прысвечаная знакамітым землякам. “Майстры слова. Шляхам жыцця”. Лідзія Савік

16-23.09

24

Дадзеная выстава адлюстроўвала жыццёвы  і творчы шлях Л.С. Савік, знакамітага дзеяча беларускай культуры.

3

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

11

Вучні выявілі узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў.

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты мова” (Алесь Разанаў)

4

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.02

24

У сваіх бытавых зносінах вучні імкнуліся захоўваць культуру і правілы маўленчых паводзін, формулы маўленчага этыкету, чысціню маўлення. Некаторыя ветлівыя словы і канструкцыі ўзялі для паўсядзённых зносін.

5

Віншавальная паштоўка “Пажаданні роднай мове”

19.02

13

У падрыхтаваных, аформленых,аздобленых малюнкамі паштоўках вучні складалі віншавальнае прывітанне роднай мове. У пажадальнай частцы шчырае, добрае пажаданне, каб роднае слова гучала і не знікала.

6

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

19.02

24

Вучням было прапанавана напісаць сваё любімае слова ці спалучэнне слоў.Затым былі надрукаваны найбольш ужывальныя і зроблена воблака гэтых слоў.

7

Экскурсія ў пакой-музей Янкі Купалы

20.09

24

Для вучняў праведзена экскурсія, тэматычная накіраванасць якой “і край родны адкрывае тайны”, “беларуская хата- скарбніца этнічнай культуры беларусаў”.У літаратурным пакоі прапанавана экскурсія на тэму “Янка Купала ў дыялогу культур”.

“Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”

(Ніл Гілевіч)

8

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

20.09

13

Паказана топ-10 страў (слайдавая прэзентацыя) беларускай нацыянальнай кухні. Зачытваўся ўрывак з паэмы Я. Коласа “Новая зямля”. Вучні дзяліліся ўражаннямі аб стравах  у сям’і

9

Творчая работа “За што я люблю родную мову”

21.09

9

У творчых работах вучні глыбей асэнсоўвалі тэму вернасці роднай зямлі, роднага краю, каб не губляць свайго месца сярод іншых краін і нацый.

“Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” (Сяргей Грахоўскі)

10

Віктарына “Пагуляем у роднае слова”

22.09

13

Вучні адказвалі на пытанні віктарыны

11

Прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”

22.09

У вучэбным кабінеце беларускай мовы і літаратуры арганізавана выстава серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”.Даведнікі, энцыклапедыі, гістарычныя нарысы і іншыя творы выставы адлюстроўваюць розныя перыяды і вехі гісторыі нашай краіны. Дадзеная выстава дазваляла вучням зрабіць экскурс у гісторыю, прааналізаваць значнасць розных гістарычных дат і падзей.

12

Круглы стол “Мова – гэта тое, што нас яднае…”

23.09

9

Мерапрыемства дазволіла вучням акунуцца у гісторыю і шляхі развіцця мовы, прааналізаваць рэформы беларускага правапісу, пашырыць веды пра вучоных-моваведаў, у час агучвання выказванняў аб мове адкрыць нанова беларускае слова

13

Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

23.09

24

Дадзены старт творчай акцыі, прапанаваны спіс твораў для чытання і азнаямлення.

Настаўнік беларускай мовы                                                       Л.А. Варабей

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.