Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2025 в 12:12, Обновлено 22 февраля 2025 в 12:37
Автор: Волот И. И.
87 просмотров

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур.
Так, у ДУА "Камунараўская сярэдняя школа імя Янкі Купалы" таксама адбылося свята. У гэты дзень была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Люблю цябе, родная мова!". Таксама была арганізавана выстава да дня роднай мовы, навучэнцы паўдзельнічалі ў акцыі "Мае любімае беларускае слова"
З вучнямі 5-6 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Пагуляем у роднае слова", дзе вучні з цікавасцю і захапленнем адказвалі на розныя пытанні аб роднай мове.
Завяршэннем стала тое, што вучні 5-11 класаў паўдзельнічалі ў напісанні рэспубліканскага дыктанта.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.