Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Канікулы: карысна, цікава, бяспечна

Дата: 7 ноября 2017 в 20:56, Обновлено 7 ноября 2017 в 21:02
395 просмотров

Канікулы – час актыўнага адпачынку. Таму самыя энергічныя і цікаўныя вучні школы вырашылі на адзін дзень адарвацца ад камп’ютараў, мобільнікаў, тэлевізараў і наведаць культурныя ўстановы Любаншчыны. Спачатку рабяты пабывалі ў Любанскім музеі народнай славы, а выстаў тут было ажно тры. Першая – выстава васкавых фігур зорак кіно і шоу-бізнесу з г.Санкт-Пецярбурга “Вядомыя і знакамітыя”, падчас якой вучні не толькі ўбачылі  сваіх любімых артыстаў і герояў, але і зрабілі фота на памяць.

Другая выстава “Памяць Вялікай вайны” фотакопій з асабістага архіва даследчыка гісторыі Першай сусветнай вайны У.А.Багданава (г.Мінск) і копій дакументаў Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва, якія расказваюць пра лёсы нашых землякоў, удзельнікаў Першай сусветнай вайны. Вучні мелі магчымасць уявіць сабе як жылі нашы землякі сто гадоў таму.

Яшчэ адна выстава, якая размясцілася ў другім будынку музея, -  прыватная  калекцыя настаўніцы Скрыпнік Надзеі Яўгенаўны. Выстава "I я там быў..."  змяшчае "геаграфiчныя" кубкі  з надпісамі і выявамі шматлікіх гарадоў не толькі Беларусі і бліжняга зарубежжа, а нават з іншых краін свету.

Далей вучні накіраваліся ў Любанскую дзіцячую школу народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выкладчыкі цікава расказалі пра работу класаў па выяўленчаму мастацтву, мастацкай кераміцы і ганчарству, мастацкай разьбы па дрэве і ручнога ўзорнага ткацтва, ручной мастацкай вышыўкі, мастацкага саломапляцення, лозапляцення і бондарства. Даведаліся рабяты і пра тое, як стаць вучнем школы, якія перспектывы чакаюць пасля яе заканчэння. Напрыканцы наведалі краму “Лаўка Рамесніка” – спецыялізаваны магазін па рознічным продажы вырабаў народных рамёстваў і промыслаў. Вось такой насычанай, карыснай і цікавай атрымалася экскурсія.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.