Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школьная субота 19 мая - Ноч музеяў

Дата: 22 мая 2018 в 08:56, Обновлено 24 мая 2018 в 09:38
530 просмотров

18 мая сусветнае грамадства адзначае Міжнародны дзень музеяў і міжнародную акцыю “Ноч музеяў”. У гэтым годзе да гэтай акцыі далучыўся і Камунараўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Шосты школьны дзень 19 мая прайшоў у музеях вескі Камуна. Пасля прыветнага слова і ўзнагароджвання самых актыўных Прыветліва расчыніў дзверы школьны гістарычны музей “Спадчына”.

У пакоі Янкі Купалы дзяўчаты вельмі пранікнёна напомнілі пра жыццёвы і творчы шлях вялікага песняра Янкі Купалы, імя якога ўжо 60 год носіць школа.

У пакоі гісторыі вёскі Камуна намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Варабей Людміла Аляксандраўна пазнаёміла вучняў з каштоўнымі і цікавымі экспанатамі музея, напомніла пра працоўны подзвіг дэмабілізаваных чырвонаармейцаў, якія на асушаных балотах пабудавалі камуну, слава аб якой грымела далёка за межамі рэспублікі. Асаблівую ўвагу звярнулі на матэрыял, прысвечаны творчай камандзіроўцы Янкі Купалы ў маі-чэрвені 1933 года ў Камуну, і як вынік гэтага – напісанне паэмы “Над ракой Арэсай”.

У пакоі этнаграфіі, аздобленым як сялянская хата, вучняў сустрэла бабулька Натулька, якая запрасіла ў цікавае падарожжа  ў свет народнага побыту і ў забаўляльнай форме расказала пра беларускую хатку, народныя прыкметы і традыцыі, загадала загадкі пра рэчы, якія захоўваюцца ў музейным пакоі.

А ў пакоі гісторыі школы дзяўчаты з гуртка “Бабуліна лялька”, які працуе ў Камунараўскім доме культуры, правялі майстар-класс з вучнямі малодшых класаў па вырабу лялек-абярэгаў.

З непаддзельным інтарэсам наведалі музей меліярацыі – адзіны ў Беларусі музей, што захоўвае памяць аб асушэнні балот на Любаншчыне. Экспазіцыі музея расказваюць і дэманструюць яго наведвальнікам сістэму меліярацыйных работ і магістралей. Асобнае месца займаюць партрэты першапраходцаў Мар’інскага балота і галоўная прылада працы камунараў – драўляная рыдлёўка, знізу абабітая жалезам. З задавальненнем экскурсанты абследавалі спецыяльную меліярацыйную тэхніку, якая, як і першыя камунары, змагалася з балотамі.

Малюнкі на асфальце аб пачутым і ўбачаным, аб родных і памятных мясцінах сваёй малой радзімы падвялі вынік акцыі “Ноч музеяў 2018” у Камунарўскім дзіцячым садзе-школе.

Але ж самы галоўны вынік – разуменне таго, што музей – гэта не проста асветніцкі цэнтр, а месца, дзе ёсць магчымасць рэалізаваць сябе, мець зносіны с сябрамі і мастацтвам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.