Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школьная субота 4 лістапада

Дата: 5 ноября 2017 в 18:07
588 просмотров

4 лістапада з вучнямі ДУА “Камунараўскі НПК ДС-СШ імя Янкі Купалы” была праведзена інтэрактыўная гульня па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа “Песняры зямлі беларускай”. У гэтым годзе славутыя беларускія песняры адзначаюць 135-гадовы юбілей з дня нараджэння.

У пачатку мерапрыемства вучням быў прапанаваны прагляд відэафільма пра жыццёвы і творчы шлях паэтаў, а пасля вучні падзяліліся на каманды з адпаведнымі назвамі “Купалаўцы” і “Коласаўцы”. 

Першы конкурс – інтэрактыўная віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў...”, падчас якой каманды не толькі паказалі добрыя веды, але мелі магчымасць пабачыць фотаздымкі паэтаў і іх родных мясцін, звязаных з імёнамі вялікіх паэтаў, газет, у якіх былі надрукаваны вершы, вокладкі кніг аўтараў, помнікі герояў літаратурных твораў, тэатраў, якія носяць імёны  Купалы і Коласа.

У наступным конкурсе “Вобразы мілыя…” неабходна было прадоўжыць радкі, назваць аўтара і назву твора, і вучні добра справіліся з заданнем.  А вось у конкурсе “Музыкальны ланцужок” трэба было па аўдыёзапісу вершаў, пакладзеных на музыку, адгадаць назву верша, аўтара і выканаўцу. Вучні былі вельмі здзіўлены не толькі вялікай колькасцю песень на вершы паэтаў, а і вялікай колькасцю выканаўцаў, нават у накірунках рок і рэп.  У конкурсе “Слова роднае, слова гаваркое” вучні чыталі вершы юбіляраў.

Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены аукцыён адной кнігі. З невялікім адрывам перамагла каманда “Купалаўцы”, а пераможаных не было. Усе прысутныя з задавальненнем дакрануліся да творчасці нашых славутых суайчыннікаў, чые імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Янка Купала і Якуб Колас…Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору. Іх творчасць – скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа. Народныя паэты, геніяльныя песняры, непаўторныя таленты, якія ўзнялі беларускую літаратуру на небывалую вышыню, узбагацілі яе неўміручымі творамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.