Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школьная субота 11 лістапада

Дата: 13 ноября 2017 в 08:14, Обновлено 14 ноября 2017 в 08:23
452 просмотра

Суботні школьны дзень у нашай установе адукацыі прысвечаны здароваму ладу жыцця. Кожны класны кіраўнік ставіў перад сабой мэты і задачы:

- замацаваць веды вучняў пра здаровы лад жыцця;

- фарміраваць цікавасць да свайго здароўя і здароўя іншых;

- вучыць працаваць у калектыве;

- выхоўваць адказнае стаўленне да свайго здароўя;

У сувязі з гэтым настаўнікі запланавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў па дадзенаму накірунку, выкарыстоўваючы розныя формы работы.

Так, з вучнямі 1-4 класаў правялі гульню-конкурс “Сябры здароўя”. Пачаткоўцы падарожнічалі па 4 станцыях:

  1. “Апетытная”
  2. “Хуткая дапамога”
  3. “Гігіенічная”
  4. “Спартыўная”

Вучні пераканаліся, што толькі ад нас, ад нашага выбару залежыць, ці будзем мы здаровыя.

У сярэднім звяне праводзіўся турнір кемлівых “Законы вуліц і дарог”. Дзеці паўтарылі і замацавалі веды аб паводзінах у нестандартных сітуацыях у выглядзе электроннай настольнай гульні “Казачныя парушальнікі”.

У 10-11 класах настаўнікі звярнулі ўвагу на шкодныя звычкі: праглядвалі відэафільм з абмеркаваннем “Праўда пра наркотыкі”, круглы стол да Дня барацьбы з курэннем “Школа – тэрыторыя здароўя”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.