Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сустрэча с сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

Дата: 26 мая 2018 в 09:58
571 просмотр

24 мая ў СШ №1 г.Любань прайшла імпрэза “Пясняр зямлі любанскай”, прысвечаная  Івану Андрэевічу Муравейку, на якой прысутнічалі  Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, Таццяна Дасаева, прафесар, загадчыца кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры інстытута журналістыкі БДУ,  Ганад Чарказян, беларускі паэт армянскага паходжання

 Вучням нашай школы вельмі пашанцавала пабываць на сустрэчы, паслухаць як пранікнёна і ўзнёсла чытаюць вершы  пераможцы і ўдзельнікі “Мураўінай сцяжынкі” і “Жывой класікі”, пазнаць сябе або сваіх аднакласнікаў на фотаздымках, прысвечаных   гэтым конкурсам, паўдзельнічаць у цікавым конкурсе, які праводзіў Ліпскі У.С. А на памяць аб сустэчы – фотаздымак з шаноўнымі гасцямі, які Уладзімір Сцяпанавіч паабяцаў абавязкова размясціціь у часопісе “Вясёлка”.

Самыя актыўныя чытальнікі Камунараўскай бібліятэкі – вучні Камунараўскай школы, якія прымалі ўдзел у творчых конкурсах: “Радзімазнаўства” – творы аб роднай зямлі, “Штрых-код” – мультымедыйная прэзентацыя кніг, персаналій пісьменнікаў і відэаролікаў, былі  ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Так трымаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.